header02
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) Dutch French German
2019gmr
2019gmr
buttun098656 
27 01
27 01
27 01
jk 01
27 01
27 01
27 01

afgan

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2020-07-13

Зарегистрировалось:

165

Бібліятэкі Ушацкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы заўсёды аддаюць належную ўвагу вывучэнню літаратурнай спадчыны, прапагандзе беларускага слова, творчасці сучасных аўтараў. У сувязі з гэтым, 19 і 20 красавіка адбыліся юбілейныя творчыя сустрэчы з паэтам-земляком, гумарыстам Міхасём Канстанцінавічам Мірановічам, якому 18 лютага споўнілася 70 год.

27 01Міхась Мірановіч нарадзіўся ў вёсцы з дзіўнай назвай Старына, што на Ушаччыне. I хоць ён скончыў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, працаваў доўгія гады па інжынернай спецыяльнасці, але паэзія стала яго сапраўдным прызваннем. У літаратуру ён прыйшоў са сваім жанрам, утварыўшы яго ад уласнага прозвішча – міранізмы, якія не даюць зблытаць яго з другімі нашымі майстрамі вясёлага цэха.
У 2002 годзе выйшаў першы аўтарскі зборнік сатыры і гумару “Міранізмы”. Да гэтага Міхась Мірановіч быў адным з аўтараў 13 калектыўных зборнікаў. Летам 2013 года выйшла з друку першая кніжка міранізмаў «Жартачкі» (у трох тамах). Гэта вясёлы зборнік трапных вершаваных карацелек, якія прапануюць чытачу з усмешкай паглядзець на штодзённыя радасці і клопаты і абавязкова ўздымуць настрой. Наогул, за гады творчасці выйшла за сотню невялікіх зборнікаў аўтара. У 2003 годзе Міхась Канстанцінавіч стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Кандрата Крапівы за творы гумару, апублікаваныя ў часопісе “Вожык”. Усяго ў рэспубліцы такіх лаўрэатаў пяцёра.
19 красавіка паэт-гумарыст сустрэўся з чытачамі на сваёй малой радзіме, у Вялікадолецкай бібліятэцы, дзе прайшоў вечар паэзіі “Незвычайны жанр у літаратуры”. У гэты жа дзень аўтар наведаў аграгарадок Арэхаўна, дзе ў Арэхаўскай бібліятэцы адбылася цікавая, вясёлая вечарына-сустрэча “Усміхніцеся, калі ласка!”
20 красавіка ў Раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся творчы вечар «З гумарам па жыцці». Міхася Мірановіча віншавалі з юбілеем намеснік старшыні Ушацкага раённага выканаўчага камітэта Алена Васільеўна Пашковіч, дырэктар ДУК "Ушацкая ЦБС» Наталля Міхайлаўна Каваленка. Вітаць паэта-земляка прыйшла мясцовая паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік народнага клуба творчых сустрэч “Муза”, Галіна Аляксандраўна Варатынская і яго члены – самадзейны паэт А.С.Лосеў і выканаўца бардаўскіх песень А.Ф. Пранік, хор народнага клуба “Ветэран”, удзельнікі мастацкай самадзейнасці.
Госці і слухачы пазнаёміліся з непаўторнай, арыгінальнай творчасцю, атрымалі задавальненне ад вершаў, гумару, ад сустрэчы з такім цікавым творцам нашай літаратурнай Ушаччыны.

27 0227 0327 04
  BN1BN2BN3BN7 BN4BN5BN6BN8