header02
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) Dutch French German
2019gmr
2019gmr
buttun098656 
27 01
27 01
27 01

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2020-02-26

Зарегистрировалось:

151

Усім вядома, што Ушаччына славіцца не толькі азёрамі, пісьменнікамі і цікавымі архітэктурнымі помнікамі, але яшчэ і добрым санаторыем “Лясныя азёры”. Адпачываючыя часта цікавяцца гісторыяй нашага краю, а таксама вядомымі людзьмі, жыццёвы і творчы шлях якіх прайшоў праз Вушачы.

З гэтай нагодай 7 лютага супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі выязное мерапрыемства для гасцей санаторыя “Ушаччына – цудоўны край”. Вядучыя расказалі пра гераічную гісторыю і пра сучаснасць Ушацкага раёна, чым ён адметны і чым славіцца далёка за межамі Беларусі. Прысутнічала шмат зацікаўленых асоб, з задавальненнем яны паглядзелі невялікія фільмы пра мемарыяльны комплекс “Прарыў”, пра касцёл святой Веранікі ў Селішчах, пра прыгажосць Ушацкіх абшараў з вяршыні птушынага палёту. Асаблівы жывы водгук адтрымала сустрэча з паэткай Людмілай Дунец, якая пазнаёміла наведвальнікаў са сваёй творчасцю і прызналася ў любві да роднай Ушаччыны.
А ў наступны дзень, для замацавання прыемнага ўражання ад сустрэчы, адпачываючых чакала экскурсія да мемарыялу “Прарыў” і ў вёску Бычкі, у дом-музей Васіля Быкава.

13 2013 21
  BN1BN2BN3BN7 BN4BN5BN6BN8