header02
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) Dutch French German
2019gmr
2019gmr
buttun098656 
27 01
27 01
27 01
27 01
27 01
jk 01
27 01
27 01
27 01
27 01

afgan

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2021-05-16

Зарегистрировалось:

181

Традыцыйна, 7 красавіка  адзначаецца  Сусветны дзень здароўя. Да гэтай даты было прымеркавана  чарговае пасяджэнне клуба цікавых сустрэч ”Ушачане“, якое адбылося 8 красавіка ў чытальнай зале Ушацкай раённай бібліятэкі імя Е. Лось.

Наша дзяржава зацікаўлена ў тым, каб яе грамадзяне былі здаровыя. Для гэтага ствараюцца адпаведныя ўмовы. З 2020 года на Ушаччыне рэалізуецца прафілактычны праект ”Ушачы – здаровы горад“. З яго зместам, з мерапрыемствамі, якія праходзяць яго рамках, пазнаёміў галоўны ўрач цэнтра гігіены і эпідіямологіі Павел Аляксандравіч Саўчанка.

Агульнавядома, што ўсмешка лепш за таблетку. Усмешкі, добры настрой панавалі  на пасяджэнні пры дапамозе мясцовай паэтэсы, аўтара баек і гумарэсак Тамары Барадзёнак.

Стрэс, неправільны рэжым дня, несбалансаванае харчаванне – фактары, якія пастаянна прысутнічаюць у жыцці кожнага чалавека. Да здаровага ладу жыцця можна аднесці супрацістаянне стрэсу, аптымізм, пазіціўнае мысленне, інтэлектуальную дзейнасць, творчасць і самарэалізацыю.

Усімі гэтымі якасцямі валодаюць удзельнікі клуба цікавых сустрэч ”Ушачане“. Яркім прыкладам былі вырабы з бяросты, карэнняў і іншых спадручных матэрыялаў сапраўдных шэдэўраў мастацтва – карцін, якія прадставілі Людміла Мікалаеўна Цяцерка і Тамара Аляксееўна Чабатар. Падзялілася  Людміла Мікалаеўна яшчэ адным сваім захапленнем – выраб лялек. Таксама ў яе выкананні прагучалі вершы, прысвечаныя тэме здароўя.

Перамог цяжкае захворванне пры дапамозе нетрадыцыйных сродкаў лячэння Андрэй Андреевіч Шахноўскі, які распавядаў пра гэты выпадак. Адной з методык яго папраўкі з’ўляецца даўняе захапленне – ігра на гармоніку. У выкананні Андрэя Андреевіча прагучалі музычныя нумары, якія стварылі цудоўны настрой усім прысутным.

Галоўны напрамак работы бібліятэкі – рэклама кнігі. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства пазнаёміцца з аглядам літаратуры і матэрыяламі на бібліятэчнай выставе, якая знаходзіцца ў бібліятэцы. У выніку ўдзельніца клуба і актыўная чытачка Валянціна Восіпаўна Дунік звярнулася на абанемент для атрымання прапанавай літаратуры.

Изображение 01
  BN1BN2BN3BN7 BN4BN5BN6BN8