header02
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) Dutch French German
2019gmr
2019gmr
buttun098656 
27 01
27 01
27 01
27 01
27 01
jk 01
27 01
27 01
27 01

afgan

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2020-09-28

Зарегистрировалось:

171

Тамара Барадзёнак, паэтэса Ушаччыны, член Саюза беларускіх пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь. На творчым рахунку паэтэсы 20 выдадзеных зборнікаў, шматлікія публікацыі ў абласных, рэспубліканскіх газетах і часопісах. У мінулым годзе выйшлі ў свет яе новыя зборнікі вершаў пры дапамозе Ушацкай раённай бібліятэкі і храма святой пакутніцы Параскевы Пятніцы ў аграгарадку Арэхаўна.

04 4030 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне клуба цікавых сустрэч «Ушачане», які дзейнічае пры Ушацкай раённай бібліятэцы. Тэма пасяджэння: «Прэзентацыя новых зборнікаў вершаў Тамары Барадзёнак». Паэтэса пазнаёміла прысутных са зместам зборнікаў «Святло маёй малой радзімы», «Святло душы», «Сказанне аб святой вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы».
Цудоўныя вершаваныя радкі пра любоў да малой радзімы, захапленне роднай прыродай, народныя традыцыі, духоўнасць – усё гэта знайшло адлюстраванне ў гэтых зборніках.
Вершы паэтэсы вельмі мілагучныя, лёгка кладуцца на музыку. У песенным рэпертуары мясцовых выканаўцаў і кампазітараў шырока прадстаўлены песні на словы Тамары Барадзёнак, якія гучалі на мерапрыемстве ў выкананні Сяргея Мядзведзева, Вольгі Жукавай, Вольгі Мацулевіч, калектыва вакальнай групы Арэхаўскага СДК «Дубравушка». Цікава прайшла інсцэніроўка гумарэскі «Вясковыя прысмакі», якую прадставілі Яўгенія Вітко і Людміла Мядзведзева. З рэцэнзіяй на зборнік «Святло маёй малой радзімы» пазнаёміла прысутных Галіна Данілёнак.
04 41Падчас прэзентацыі шмат шчырых і добрых слоў былі адрасаваны паэтэсе і яе творчасці ад імя П.А. Аляксяёнка, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі Ушацкага райвыканкама, чытачоў, удзельнікаў клуба і яго старшыні Н.А. Багдановіч, старшыні раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Н.А. Васілеўскай, сяброў па пяру Л.М. Цяцерка і В.А. Стрыжонка.
Увазе прысутных была прадстаўлена бібліятэчная выстава «Святло маёй малой радзімы».

  BN1BN2BN3BN7 BN4BN5BN6BN8