header02
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) Dutch French German
2019gmr
27 01

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2019-08-22

Зарегистрировалось:

68

1 сакавіка ва Ушацкай дзіцячай бібліятэцы з вучнямі 4 «В» класса, ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання «Крыніца», прайшла гадзіна паэзіі, прысвечаная 90-годдзю  нашай знакамітай зямлячцы Еўдакіі Якаўлене Лось.

07 25У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала прысутным пра літаратурны край Ушаччыны, пра пісьменнікаў і паэтаў, якія нарадзіліся ў нашых мясцінах. Далей дзеці паслухалі звесткі пра жыццёвы і творчы шлях беларускай паэткі, нашай зямлячкі Е. Лось, якой 1 сакавіка споўнілася б 90 год. Бібліятэкар зачытала ўспаміны яе сястры Марыі аб тым часе, якая адзначыла, што Еўдакія Лось вельмі любіла сваю малую радзіму – Ушаччыну. Паэтка часта сюды наведвалася, прыходэіла ў раённую бібліятэку. Ушаччыне яна прысвяціла шэраг сваіх вершаў.

Потым дзеці прачыталі вершы Е. Лось, якія былі напісаны для дзяцей, а бібліятэкар – вершы, якія былі напісаны для дарослых пра Радзіму, пра землякоў, пра прыроду роднага краю. Сваімі вершамі паэтка абуджае любоў да роднай мовы, да роднага краю, Яе паэзія чароўна вабіць нас як сваёй прыемнай, музычнай  формай, так і сваім яркім і натхняльным зместам.

Удзельнікі мерапрыемства пагадзіліся: каб любіць беларускую мову, патрэбна яе ведаць, не цурацца яе, чытаць кнігі на беларускай мове.

  BN1BN2BN3BN7 BN4BN5BN6BN8