header02
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) Dutch French German
2019gmr
2019gmr
buttun098656 
27 01
27 01
27 01

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2020-02-26

Зарегистрировалось:

151

Што ёсць каханне?
Бессаромнасць,
Ці сціпласць,
Што не ўздыме воч,
Ці разгаўленне,
Ці скаромнасць
Ці ў зорах дзень,
Ці ў сонцы ноч?

24 лютага споўніцца 85 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка, паэта, перакладчыка, даследчыка Рыгора Барадуліна.
“Рыфмуючы філосаф” – так называюць Барадуліна. Яго багатая літаратурная спадчына - гэта шмат твораў на ваенную тэматыку, духоўную і патрыятычную. Але, як і ў кожнага паэта, асаблівую ролю займае і лірыка кахання. Гэтай тэме і была прысвечана сустрэча з наведвальнікамі ТЦСАН 13 лютага. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прэзентавалі невялікую цікавую праграму з шэрагам відэяматэрыялаў паводле любоўнай лірыкі Рыгора Барадуліна: гучалі вершы пра каханне, а таксама песні на словы народнага паэта.
Была закранута і тэма кахання ў асабістым жыцці паэта, успаміны жонкі і вершы-прысвячэнні ёй, адзінай жанчыне, з якой Рыгор Іванавіч пражыў усё жыццё.
Гледачы таксама падрыхтаваліся да сустрэчы: чыталі вершы як Рыгора Барадуліна, так і свае, а таксама шмат спявалі песен пра каханне.
Добрыя сустрэчы павінны быць, і хораша, калі кiраўнікі розных устаноў супрацоўнічаюць у галіне культуры, каб разнастаіць вольны час жыхароў нашага раёна.

14 31 14 31 14 31 14 31 14 31
  BN1BN2BN3BN7 BN4BN5BN6BN8