header02
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) Dutch French German
2019gmr
2019gmr
buttun098656 
27 01
27 01
27 01
27 01
27 01
jk 01
27 01
27 01
27 01

afgan

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2020-09-25

Зарегистрировалось:

170

У чарадзе навагодніх мерапрыемстваў асаблівае значэнне мае Каляды – цудоўнае свята, якое нясе веру ў лепшае, любоў да людзей і жыцця, да яе вечнага абнаўлення. 

17 10Ва Ушацкай дзіцячай бібліятэцы ў першы дзень пасля зімовых канікул з вучнямі 3 «В» класа, удзельнікамі аматарскага аб'яднання «Крыніца», прайшло мерапрыемства «Нязгаснае святло надзеі, веры і дабра», прысвечанае Калядам.
Пад гукі каляднай песні «Ціхая ноч» бібліятэкар распавяла гісторыю пра Іосіфа і Марыю з горада Назарэта, аб нараджэнні Ісуса Хрыста, пры гэтым дзеці самі складвалі біблейскую гісторыю пры дапамозе фланелеграфа. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, якія біблейскія падзеі ляжаць у аснове гэтага свята, як Каляды святкуюцца ў нашай краіне. Дзеці дружна адказвалі на пытанні «каляднай віктарыны», самыя ўважлівыя разгадалі крыжаванку. Напрыканцы мерапрыемства дзеці з дапамогай малюнкаў складалі чарговасць падзей біблейскай гісторыі. Кожны ўдзельнік атрымаў заахвочвальны прыз на памяць аб гэтай цікавай сустрэчы і масу станоўчых эмоцый.

  BN1BN2BN3BN7 BN4BN5BN6BN8