Дубраўскай бібліятэкай – філіялам сумесна з Дубраўскім СК 27 снежня была праведзена Акцыя міласэрднасці “ Пусть мир для них станет добрее”.
Бібліятэкар і заведуючая клубам пераўвасобіліся ў Дзеда Мароза і Снягурачку. Віншавалі на даму адзінокіх састарэлых з наступаючым Новым годам і Калядамі. Пажадалі ім здароўя і даўгалецця. Былі ўручаны салодкія падарункі, і нават вымяралі ціск.
Потым шлях ляжаў у Дубраўскую бальніцу сястрынскага догляду.Кожнаму з 10 пастаяльцаў установы Дзед Мароз і Снягурачка ўручылі падарункі ад раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру.
Віншаванні і найлепшыя пажаданні выказала старшыня арганізацыі Малак Т.М. Яна адзначыла, што і надалей будзе рабіцца ўсё магчымае, каб адзінокія людзі адчувалі падтрымку ад дзяржавы, жылі ў камфортных умовах. А прадстаўнікі сацслужбы дапамогуць уладам у гэтай справе.
Дзед Мароз і Снягурачка павіншавалі з Новым годам пастаяльцаў бальніцы і персанал медустановы, пажадалі ім здароўя,каб менш было выпрабаванняў і больш светлых і радасных дзён.


