header02
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) Dutch French German
2019gmr
buttun098656 
2019 banner vybary
27 01

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2019-12-10

Зарегистрировалось:

110

2019 год- год малой радзімы. Ушаччына багатая на паэтаў і пісьменнікаў, якія ў свой час прысвяцілі шмат твораў роднай зямлі. Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Алег Салтук, Еўдакія Лось. Гэтую традыцыю працягваюць і сучасныя майстры паэтычнага слова.

21 лістапада ў чытальнай зале Ушацкай раённай бібліятэкі імя Е.Я. Лось адбылося чарговае пасяджэнне клуба цікавых сустрэч “Ушачане” пад назвай “На паэтычным небасхіле Ушачыны”. На сустрэчу былі запрошаны вучні сярэдняй школы, настаўніца, мясцовая паэтэса, Галіна Данілёнак, якія пазнаемілі са сваімі творчымі паэтычнымі здабыткамі.
Удзельнікі клуба з цікавасцю паслухалі вершаваныя творы гасцей мерапрыемства і падзяліліся з імі сваімі творчымі талентамі.
Людміла Цяцерка, актыўная ўдзельніца клуба, мясцовая паэтэса, на працягу некалькіх гадоў працавала з вучнямі па факультатыўнай праграме «Ушачиведение». Вучні, якія наведвалі гэтыя заняткі, пісалі вершы, прысвечаныя Ушаччыне, роднай зямлі. Яны знайшлі адлюстраванне ў літаратурным альманаху « Я-Ушачанин!».

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі клуба пажадалі юным аўтарам жыць паэзіяй, захапляцца ею, глядзець на свет праз прызму паэтычных адкрыццяў, знаходзіць у звычайным незвычайнае,тварыць, нягледзячы ні на якія жыццевыя складанасці.

22 0222 0122 03
  BN1BN2BN3BN7 BN4BN5BN6BN8