header02
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) Dutch French German
2019gmr
buttun098656 
2019 banner vybary
27 01

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2019-12-09

Зарегистрировалось:

110

Мама… Самы дарагі і блізкі чалавек. Яна дала нам жыццё, падаравала шчаслівае дзяцінства. Матчына сэрца, як сонейка, асвятляе нам шлях, грэе сваёй цеплынёй. Яна – наш лепшы сябар, мудры дарадчык, першы чалавек, якога мы любім. Многія пісьменнікі звярталіся ў сваёй творчасці да гэтай тэмы. Усе гэтыя творы аб’ядноўвае агульны настрой: мама – гэта аснова ўсяго жыцця, пачатак разумення любові, гармоніі.

18 1014 кастрычніка 2019 г. у дзіцячай бібліятэцы ў настроі дабра і любові да маці прайшоў ранішнік. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў “Самыя прыгожыя вершы – маме”, спявалі песні i песню-калыханку “Спяю табе, як ты спявала мне”, малявалі кветкі для дарагіх мам.
Дзеці зразумелі, што маці – гэта чалавек, якога ніхто не заменіць. Яна – асаблівая! Яна – самая лепшая!
А яшчэ на працягу ўсяго кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы ідзе цыкл гучных чытанняў “Пагаворым пра маму” для дзяцей груп прадоўжанага дня. Бібліятэкары чытаюць творы рускіх пісьменнікаў пра маці і абмяркоўваюць іх з рабятамі.

  BN1BN2BN3BN7 BN4BN5BN6BN8