header02

Авторизация

Счетчик посещений

Сегодня 87
Вчера290
На этой недели 1633
На прошлой недели 2078
Этот месяц 4336
Прошлый месяц 7746
За все время 135015
Ваш IP: 18.212.222.217
Сегодня: 2019-02-16
Пользователей на сайте: 0
Гостей на сайте: 103

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2019-02-16

Зарегистрировалось:

54

2018 gmr
27 01

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка ва Ушацкім раёне ў сям’і Івана і Куліны Барадуліных. Радаводная паэта па бацькоўскай лініі даецца ў вершы “Вечалле”, па мацярынскай – у “Паэме жытняй скібе”. Бабуля (па мацярынскай лініі), Малання Несцераўна, ведала многа казак, песень, “прыбабунек”. Яна і маці, Акуліна Андрэеўна, якую паэт называў “стыхійна вялікім філолагам”, з маленства ўдыхнулі ў чуйнае сэрца хлапчука тонкае адчуванне роднага слова, раскрылі перад ім багацце народнапесенных скарбаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны бацька быў партызанам у брыгадзе Мельнікава. Загінуў у блакаду 1944 года.
Вучыўся Рыгор Барадулін ва Ушацкай сярэдняй школе. На ўсё жыццё засталася ў яго ўдзячная памяць аб нетрафарэтных уроках настаўнікаў Ф. Багдановіча, М. Цуран, К. Баразны. Пазней прыйшлі настаўнікі літаратурныя. Перш за ўсё П. Броўка, П. Панчанка, А. Вялюгін, Р. Бярозкін.

Пятрусь Броўка

Пятрусь (Пётр Усцінавіч) Броўка (1905-1980)

Нарадзіўся 25 (12) чэрвеня 1905 ў в. Пуцілкавічы Ушацкага раёна ў беднай сялянскай сям’і (9 дзяцей і 2,5 дзесяціны зямлі). Бацька, Усцін Адамавіч, рабіў куфры, шафы і толькі гэтым прырабляў на пражытак сям’і. Маці, Алена Сцяпанаўна, была занята хатняй працай, клопатамі пра дзяцей (у час нямецкай акупацыі вывезена ў Асвенцым, дзе і загінула, ёй прысвечана паэма «Голас сэрца» (1960).

Еўдакія Якаўлеўна ЛосьЕўдакія Якаўлеўна Лось нарадзілася 1 сакавіка 1929 г. у вёсцы Старына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Бацька, Якаў Васільевіч, і маці, Наталля Якаўлеўна, працавалі ў калгасе і выхоўвалі чацвёра дзяцей. У 1934 г. сям’я перабралася ў пасёлак Ушачы, дзе бацькі сталі рабочымі раённай друкарні, а дзеці вучыліся ў школе. Наладжанае жыццё дружнай сям’і перапыніла вайна. Голад, холад, нястачы... Старэйшы сын не вярнуўся з фронту, памёр у акупацыі хворы бацька.

Васіль БыкаўНарадзіўся Васіль Быкаў 19 чэрвеня 1924 г. у невялічкай вёсачцы Бычкі на лясной і азёрнай Ушаччыне.
Яго бацькі – звычайныя сяляне, адметныя хіба што беларускай цягавітасцю і жыццёвай учэплівасцю. З дзяцінства Васіль Быкаў захапляўся маляваннем. У 1939 скончыў 8 класаў Кубліцкай СШ, паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Аднак восенню 1940 ў сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям'і і адменай дзяржаўных стыпендый вымушаны быў пакінуць вучобу. Паступіў у Віцебскую школу ФЗН № 5, дзе вучыўся да мая 1941. У чэрвені 1941 экстэрнам здаў экзамены за дзясяты клас.