27 студзеня ў чытальнай зале сектара абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі імя Е.Я.Лось прайшла сустрэча з навучэнцамі 8 ”А“ класа Ушацкай СШ.

Рэтра-погляд ”Трывожнае шчасце Івана Шамякіна“ быў прымеркаваны да 105-годдзя з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод Івана Пятровіча Шамякіна. Бібліятэкар Марына Шайтар прадставіла гасцям аповед пра жыццёвы і творчы шлях майстра слова. Падрыхтаваная прэзентацыя ”Іван Шамякін. Летапісец эпохі“ з урыўкамі з кінастужак, знятых па апавяданням і аповесцям пісьменніка, выклікала цікавасць сярод навучэнцаў. Асаблівая ўвага нададзена сюжэтам знакавых твораў: ”Трывожнае шчасце“ , ”Вазьму твой боль“, якія ўключаны ў школьную праграму. Дадаткам стала выстава-аповед ”Іван Шамякін. Летапісец эпохі“, які дазволіў прысутным не толькі ўзгадаць вядомыя творы, але пазнаёміцца з менш вядомымі старонкамі літаратурнай спадчыны Івана Шамякіна.

×
accessibility