Літаратурная гадзіна да 70-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ягоўдзіка прайшла ў сектары дзіцячай і юнацкай кнігі Ушацкай раённай бібліятэкі імя Е.Я.Лось 12 лютага з вучнямі 2”В“ класа (кл. кіраўнік Мацвеенка Т.А.). Папулярнасць гэты аўтар атрымаў дзякуючы сваім вершам, прозе, казкам і п'есам для дзяцей. У многіх творах прасочваецца тэма прыроды, бачная любоў пісьменніка да роднай Беларусі, жывёл і птушак, якія жывуць у лясах і палях нашай краіны. Бібліятэкар падрыхтавала выставу кніг юбіляра ”Свет дзівос“, пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Удзельнікі мерапрыемства знаёміліся з кнігамі аўтара, разглядалі малюнкі і фотаздымкі, выконвалі розныя заданні, зачытвалі урыўкі з кніг, а затым адказвалі на пытанні віктарыны па яго творчасці.
×
accessibility