20 лютага на абанеменце сектара абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі імя Е.Я.Лось прайшла акцыя ”Слаўлю цябе, родная мова“, прымеркаваная да сусветнага дня роднай мовы, у рамках рэспубліканскага праекта ”Кожная пятніца – роднае, сваё!“. Акцыя, якая аб’ядноўвае вакол беларускай мовы, традыцый і культуры. Бібліятэкар прапанавала наведвальнікам адгадаць беларускія загадкі. Загадкі, прыгожа аформленыя на паперы, бібліятэкары прапаноўвалі выкарыстоўваць, як закладкі для кніг. Дапаўненнем стала аднайменная выстава-прызыў, на якой можна ўбачыць не толькі загадкі, але і песні, прыказкі, прымаўкі на беларускай мове і творы беларускіх аўтараў.