Все новости
На крылах роднай мовы
У Вялікадолецкай бібліятэцы прайшла гутарка-разважанне ”На крылах роднай мовы“, прысвечанае дню роднай мовы. З апавядання бібліятэкара удзельнікі даведаліся пра разнастайнасць моў на планеце, пра тое, што родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, гаварылі аб значнасці роднай мовы. Падчас мерапрыемства удзельнікі выконвалі разнастайныя заданні: спрабавалі перакладаць некаторыя словы з рускай мовы на беларускую, зачытвалі прыказкі і прымаўкі на беларускай мове. Мерапрыемства прайшло пазнавальна і цікава.
- Информация о материале
- Просмотров: 60