24 красавіка бібліятэкар Жарскай бібліятэкі-клуба Пасах І.К. у рамках акцыі ”Кожная пятніца – роднае, сваё“ наведала вучняў Ільюшынскай сярэдняй школы і правяла з імі літаратурна-краязнаўчую гадзіну ”Куфэрак краязнаўцы“.
Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў гісторыю свайго края, даведаліся пра яго легенды, пра самыя вядомыя і цікавыя мясціны, пра прамысловыя прадпрыемствы, якімі ганарацца ў Беларусі, пра прыроду і жывёльны свет, пра людзей, якія праславілі наш край, успомнілі пісьменнікаў-землякоў, прачыталі вершы пра сваю малую Радзіму.
Юныя чытачы прынялі актыўны ўдзел у краязнаўчай віктарыне, адказвалі на пытанні пра Беларусь, пра Ушаччыну, разгадвалі крыжаванкі.
Напрыканцы бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з кнігамі пра родны край.