У пятніцу, 20 лютага, чытачы сектара дзіцячай і юнацкай кнігі Ушацкай раённай бібліятэкі імя Е.Я.Лось, вучні 3”В“ класа далучыліся да праекта ”Кожная пятніца – роднае, сваё“. Мы лічым правільным, своечасовым далучэнне маленькіх дзяцей да беларускай мовы, да роднага беларускага слова, тым больш што 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Па-гэтаму з радасцю прынялі ўдзел у мерапрымемстве ў гэты дзень, які быў прысвечаны дню роднай мовы. Наша мэта – захаванне культурнай спадчыны, выхаванне нацыянальнай свядомасці ў дзяцей.
Чытачы атрымліваюць вялікую асалоду і задавальненне ад беларускага фальклору. Першая частка мерапрыемства была прысвечана беларускаму фальклору – ”Сказаў, як звязаў“. Мудрае, трапнае беларускае слова — гэта душа нашага народа. Дзеці пераканаліся ў гэтым, успамінаючы прыказкі на розныя тэмы. Дарэчы, з твораў вуснай народнай творчасці прыпомніліся яшчэ загадкі, лічылкі і хуткапрамаўлянкі. Весела ўдзельнічалі ў гульне ”Схованкі“.
Малодшыя школьнікі вельмі любяць чытаць кнігі на беларускай мове. У другой частцы мерапрыемства былі літаратурныя заданні: ”Што з чаго“, ”Беларускія словы ў малюнках“, ”Далей-далей“ і іншыя . А ў завяршэнне гэтага мерапрыемства дзецям трэба было перакласці назвы беларускіх кніг, прадстаўленых на выставе ”Роднае, паэтычнае“, што дазволіла ім яшчэ раз упэўніцца ў тым, наколькі багатая, прыгожая і мілагучная наша беларуская мова. Вучням вельмі спадабалася, таму не адзін з іх не пайшоў дадому без цікавай кнігі. Фіналам мерапрыемства стала салодкая нота ад беларускай фабрыкі ”Спартак“.