Дзень роднай мовы адзначаецца ў краіне 21 лютага. Гэта дзень, калi варта пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць i думаць па-беларуску здольны кожны. Напярэдадні гэтага свята адбылася сустрэча бібліятэкара Жарскай бібліятэкі-клуба з вучнямі Ільюшынскай сярэдняй школы. У фармаце свята з вучнямі праведзена акцыя ”Чытаем кнігу беларускую“ з элементамі гульні-віктарыны ”Роднай мовы гук чароўны“. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй святкавання гэтага дня, з творамі беларускіх аўтараў для дзяцей. Вучні акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, чыталі вершы У.Дубоўкі, М.Танка, Я.Купалы і іншых беларускіх аўтараў пра родную беларускую мову, з цікавасцю разглядвалі прапанаваныя кнігі. Потым з удзельнікамі праведзена гульнёвая праграма. Яны адгадвалі загадкі на тэму роднай мовы, збіралі прыказкі з двух частак, выконвалі цікавыя заданні па лексіцы, краязнаўству і вуснай народнай творчасці. Напрыканцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, як важна чытаць кнігі, асабліва кнігі на роднай мове, і кожны павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам.
×
accessibility