5 сакавіка ў дзень 130-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы адбылася партрэтная вечарына ”Кандрат Крапіва – майстар слова і сатыры“. Навучэнцам 9 ”А“ класа Ушацкай сярэдняй школы расказалі пра жыццёвы шлях Кандрата Крапівы, адзначылі незвычайныя факты аб ім. Асоба Кандрата Крапівы і яго творчасць у беларускай літаратуры ўзвышаецца велічна, непаўторна і яскрава. На прапанову прачытаць услых байкі К. Крапівы навучэнцы ахвоча адгукнуліся. Выразна і з цікавасцю агучылі творы байкапісца, нягледзячы на тое, што чыталі іх без падрыхтоўкі. Паспяхова справіліся і з літаратурнай віктарынай аб жыцці і творчасці майстра, бо слухалі аповед аб ім вельмі ўважліва. Вечарына, прысвечаная Кандрату Крапіве, паказала яго як геніяльнага сатырыка, драматурга і мовазнаўцу, чыя творчасць застаецца актуальнай. Яго байкі і камедыі праўдзіва выкрываюць чалавечыя заганы, выхоўваючы сумленнасць і патрыятызм. Гэта быў выдатны ўрок нацыянальнай культуры, які нагадаў пра важнасць захавання роднай мовы і шчырасці.
×
accessibility