header02
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) Dutch French German
2019gmr
2019gmr
buttun098656 
27 01
27 01
27 01

afgan

jk 01
 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2020-03-31

Зарегистрировалось:

157

Бібліятэкі сёння з’яўляюцца базай для фарміравання прававой культуры насельніцтва, забяспечваюць адкрыты доступ да прававой і сацыяльна значнай інфармацыі. Работа па аператыўным зборы, апрацоўцы, захоўванні і распаўсюджванні прававой інфармацыі паспяхова праводзіцца і ва Ушацкай дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 1.

17 01З юных гадоў грамадзяне краіны павінны ведаць свае правы і абавязкі, гарантам якіх з’яўляецца Канстытуцыя. Таму 16 сакавіка 2020 года ў чытальнай зале Ушацкай дзіцячай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Крыніца» прайшла інфармацыйная гадзіна «Грамадзянінам быць абавязан», прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар нагадала асноўныя падзеі гістарычнага шляху станаўлення беларускай дзяржаўнасці, умовы прыняцця першых канстытуцый і цяпер дзеючай. У сваім расказе яна адзначыла, як важна быць грамадзянінам сваёй дзяржавы, любіць і паважаць людзей. Немагчыма быць грамадзянінам, калі ты не патрыёт, важна ведаць свае правы, але пры гэтым не парушаць правы іншых. 

Дзеці ўдзельнічалі ў гульнях: «Адгадай свой герб», «Знайдзі сцяг Рэспублікі Беларусь», «Хто лепш праспявае гімн», адказвалі на пытанні віктарыны пры гэтым разважалі: што значыць быць патрыётам сваёй Радзімы, каго можна назваць грамадзянінам дзяржавы, што б я пажадаў сваёй Радзіме і інш.

  BN1BN2BN3BN7 BN4BN5BN6BN8