header02
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) Dutch French German
2019gmr
2019 banner vybary
27 01

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2019-09-23

Зарегистрировалось:

85

Для кожнага жыхара Беларусі першы тыдзень верасня – асаблівая. У гэтыя дні мы адзначаем значнае ў нашым жыцці свята – Дзень беларускага кнігадрукавання і пісьменства. Свята дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй беларускай пісьменнасці, сустрэцца з жывым словам.

04 05Невыпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура - тры напрамкі, якія фарміруюць наш народ, яе сучаснасць і будучыню. У гэты дзень мы ўзгадваем нашых продкаў, якія стварылі асновы беларускай адукацыі і пісьменства
Гэтай падзеі быў прысвечан гістарычны экскурс “Гістарычныя постаці”, які прайшоў 2 верасня ў дзіцячай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Крыніца” - вучняў 3 “В” класа. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, аб беларускіх асветніках. Удзельнікі мерапрыемства ўважліва разглядалі малюнкі старажытных кніг.
Увазе вучняў быў прапанаваны прагляд невялікага фільма пра Францыска Скарыну. Затым дзеці паслухалі звесткі пра іншых беларускіх першадрукароў: Сымоне Будным, Васіля Цяпінскім, Ефрасінні Полацкай і інш.
На падставе пачутага дзеці спаборнічалі ў адказах па тэме ўрока.
Правядзенне першага ўрока на названую тэму абудзіць у дзяцей, чытачоў бібліятэкі, цікавасць да культурнай спадчыны свайго народа, будзе садзейнічаць духоўнаму развіццю чытачоў, спрыяць фарміраванню ў дзяцей грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню пачуцця гонару за сваю краіну.

  BN1BN2BN3BN7 BN4BN5BN6BN8