header02
Версия для слабовидящих
Russian Belarusian Chinese (Simplified) Dutch French German
2019gmr
2019gmr
buttun098656 
27 01
27 01
27 01
27 01
27 01
jk 01
27 01
27 01
27 01

afgan

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2020-08-09

Зарегистрировалось:

166

2 сакавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна адбылася літаратурная гадзіна, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай паэтэсы Еўдакіі Лось.

07 10Бібліятэкар Юлія Яцкова адзначыла, што паэзія Е.Лось, якая нарадзілася ў першы дзень вясны, мае свае радзінныя вытокі на віцебскай Ушаччыне,  адкуль у беларускую літаратуру годна ўвайшлі Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін. І творчасць Еўдакія Лось заўсёды вызначалася прыгожым і мілагучным гучаннем родных слоў, глыбокай лірычнасцю і ўсхваляванымі пачуццямі. Лёс, на жаль, адмерыў паэтэсе толькі 48 гадоў жыцця, але яна паспела зрабіць свой яркі ўнёсак у беларускую літаратуру.

07 1107 1207 13

Прысутныя пазнаеміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай і з відэапрэзентацыяй, прысвечанай жыццю і творчасці Е.Лось.  Вершы Еўдакіі Якаўлеўны прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі Аліны Кавалевай, Зміцера Пацяробкіна, Вікторыі Крэсавай, Аляксея Сіманькова, Анастасіі Дубавой, Андрэя Шыпіцына і Аляксандра Дайнекі.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў распавёў пра тое, што сваімі добразычлівымі парадамі Еўдакія Лось заўсёды дапамагала  маладым беларускім паэтам, асабліва дзяўчатам – Яўгеніі Янішчыц, Раісе Баравіковай, Галіне Каржанеўскай і многім іншым. З гэтай нагоды М.Яцкоў прапанаваў патэлефанаваць у Мінск вядомай беларускай паэтэсе Галіне Каржанеўскай –  і праз імгненне брылёўскія слухачы пачулі голас Галіны Анатольеўны і яе ўспаміны аб сустрэчах з Еўдакіяй Лось, аб тым, якое месца яна займала ў «мужчынскай» беларускай літаратуры пачатку 1960-х г.г. Спадарыня Галіна напрыканцы павіншавала ўсіх з надыходам вясны і пажадала ўсяго самага найлепшага.

07 1407 15
  BN1BN2BN3BN7 BN4BN5BN6BN8