header02
Версия для слабовидящих
rubezh-CNenit
 
27 01
27 01
27 01
27 01
27 01

 

 

Авторизация

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2024-02-22

Зарегистрировалось:

244

Людміла Якаўлеўна ДунецНарадзілася 26 жніўня 1978 года ў вёсцы Загуззе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Усё дзяцінства і юнацтва правяла ў бабулі ў вёсцы, дзе і прыйшло першае натхненне. Піша вершы з 13 гадоў. У 1995 годзе скончыла Ушацкую сярэднюю школу. Літаратурны дэбют адбыўся ў раённай газеце “Патрыёт” у 1993 годзе – першая падборка вершаў. Усе школьныя гады была актывісткай, пісала сцэнарыі і была вядучай розных вечароў і мерапрыемств, удзельнічала ў літаратурных конкурсах абласнога і рэспубліканскага маштабу.

23 01Нарадзілася ў 1959 годзе ў вёсцы Матырына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, Беларусь. У 1978 годзе скончыла фельчарскае аддзяленне Полацкага медыцынскага вучылішча. Працавала старэйшай медыцынскай сястрой у дзіцячым садку-яслях №1 г. п. Ушачы. Тамара Барадзёнак выдала больш за 13 паэтычных зборнікаў.

Галіна Аляксандраўна ВаратынскаяНарадзілася 21 студзеня 1953 года ў вёсцы Ваўчо Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і работніцы сферы гандлю і вадзіцеля райсельгастэхнікі – Валянціны Сцяпанаўны і Аляксандра Дзмітрыевіча Пышковых. У 1970 годзе скончыла Ушацкую сярэднюю школу. Старшакласніцай стала пісаць вершы, публікаваць іх у раённай газеце. У 1980 годзе скончыла завочна Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працоўную дзейнасць пачала ў бухгалтэрыі Ушацкага райспажыўтаварыства (1970-1972). 3 1972 да 1974 года была бібліятэкарам Арэхаўскай сельскай бібліятэкі. 3 1974 па 2013 год працавала ва ўшацкай раённай газеце «Патрыёт» на пасадзе карэспандэнта асвятляла сельскагаспадарчыя пытанні, як загадчыца аддзела – наладжвала работу з пісьмамі, аўтарскім актывам, выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Генадзь Пятровіч АўласенкаНарадзіўся 16 жніўня 1955 года ў вёсцы Ліпавец Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. У 1972 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу. З 1974 па 1976 год служыў ва ўзброеных сілах. Затым скончыў біялагічны факультэт БДУ. Некаторы час жыў і працаваў у Якутыі і Забайкаллі.

Валерыя Гаўрылаўна МіхноНарадзілася ў Докшыцах, але пазней бацькі пераехалі на Ушаччыну. Пасля вучобы ў Наваполацкім тэхнічным вучылішчы на працягу 13 гадоў працавала аператарам на мясцовым нафтаперапрацоўчым заводзе. А тэхнікум заканчвала ўжо ў Свярдлоўску, бо пераехала на працу ў расійскі Наябрск. Прайшла шлях ад майстра да начальніка па будаўніцтве, а выйшаўшы на пенсію, у 1999-м годзе вярнулася на Ушаччыну, жыве ў вёсцы Лутава Сяльцо. Менавіта апошнія 20 гадоў у яе біяграфіі сталі самымі творчымі.

15 01Нарадзіўся 18 лютага 1948 года ў вёсцы Старына на Ушаччыне.

Скончыў Вялікадолецкую сярэднюю школу ў 1965 годзе, Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франко ў 1973 годзе, атрымаўшы дыплом радыёфізіка.

Уладзімір Мікалаевіч ХвашчэўскіУ адным з ціхіх куточкаў Ушаччыны ў 13 кіламетрах ад райцэнтра і 1,5 кіламетрах ад Селішчаў размясцілася вёска Загуззе. Асабістай старонкай гісторыі гэтай вёскі будзе расказ пра Хвашчэўскага Уладзіміра Мікалаевіча.

11 10 Нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў в. Слабада Бешанковіцкага раёна. Паэт, грамадскі дзеяч.

У Слабадзе сям’я Законнікавых не пражыла і года, пераехаўшы на Ушаччыну ў в. Глыбачка.

11 20Нарадзіўся 25 жніўня 1946 года ў вёсцы Рыжэнькі Шумілінскага раёна ў сям'і патомных хлебаробаў. Маленства і пачатак юнацтва прайшло на радзіме маці, Шуміліншчыне, а потым сям’я пераехала на радзіму бацькі ў вёску Якаўкі Ушацкага раёна. У 1963 годзе А. Салтук скончыў Мішкавіцкую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне рускай мовы і літаратуры Магілёўскага педагагічнага інстытута імя Аркадзя Куляшова. Пасля заканчэння інстытута (1967) служыў у Савецкай Арміі. У 1969-73 гадах –адказны сакратар раённай газеты “Патрыёт” (г.п. Ушачы). 3 1974 года – уласны карэспандэнт абласной газеты “Витебский рабочий”. 3 1980 года па 1999 год – сакратар Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.