Авторизация
Статистика пользователей
Период:
2018-01-01 - 2021-01-27
Зарегистрировалось:
178
Літаратурны інтэрнэт-праект “Аб зямлі, якая нарадзіла і натхняе”
2020 год у Беларусі аб’яўлены Годам малой радзімы. Менавіта Ушацкая зямля нарадзіла і ўзрасціла такіх вялікіх і знакамітых пісьменнікаў і паэтаў як Васіль Быкаваў, Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін, Еўдакія Лось. Няма нідзе ў свеце такой другой зямлі, якая б магла ганарыцца такой багатай спадчынай і гэта стала мэтай для распрацоўкі бібліятэчнага літаратурнага інтэрнэт-праекта “Аб зямлі, якая нарадзіла і натхняе”. Выйсці на новы ўзровень у абслугоўванні карыстальнікаў, даць магчымасць большай колькасці ўшачан дакрануцца да паэзіі, прозы малой радзімы – у гэтым і складаецца актуальнасць праекта. Прапануем вершы, агучаныя бібліятэкарамі, нашымі чытачамі, а таксама паэтамі, якія самі чытаюць свае творы. Пачынаем 1 ліпеня 2020 года.
Усіх, хто любіць свой родны край і разам з тым неабыякавы да паэзіі, запрашаем паслухаць творы аб Ушаччыне.